Былы кіраўнік прэс-службы Лукашэнкі стаў намеснікам міністра інфармацыі
Павел Лёгкі, былы кіраўнік прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі, стаў намеснікам міністра інфармацыі. Савет міністраў нашай краіны сваёй пастановай № 11 ад 9 студзеня 2018 года вызваліў яго ад пасады дарадцы-пасланніка беларускай амбасады ў Расіі і прызначыў на новую працу, цяпер ужо ў Мінску (у Маскве Лёгкага замяніла Наталля Кіслякова).
Павел Лёгкі ачольваў прэс-службу кіраўніка дзяржавы з 2003 года. У Маскве ён працаваў з 2013-га, быў прызначаны на гэтую пасаду ў кастрычніку 2012 года.
Нагадаем, міністрам інфармацыі Беларусі з’яўляецца Аляксандр Карлюкевіч. Былы намеснік міністра быў прызначаны на гэтую пасаду ў верасні мінулага года.
Фота: government.by