Бюджэт Беларусі на 2016 год зацвердзяць без уліку запланаванай дэнамінацыі
Бюджэт Беларусі на 2016 год зацвердзяць без уліку запланаванай дэнамінацыі. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч. Паводле яго слоў, галоўны фінансавы дакумент нашай краіны "будзе зацвярджацца ў цэнах 1 студзеня 2016 года". І толькі пасля таго, як 1 ліпеня наступнага года пройдзе дэнамінацыя, усе бюджэтныя паказчыкі перагледзяць. Пры гэтым зменяцца толькі наміналы, рэальны кошт бюджэтных сродкаў і іх напаўняльнасць, плацёжаздольнасць застануцца ранейшымі, інфармуе БЕЛТА.
Як паведамляла Еўрарадыё, указ аб правядзенні дэнамінацыі днямі падпісаў кіраўнік дзяржавы. У ліпені 2016-га з'явяцца новыя банкноты, упершыню — манеты. Беларускія грошы страцяць чатыры нулі. За 100 цяперашніх рублёў будуць даваць 1 капейку.
Фота: Fotolia