Цапкала: ЗША яшчэ не ўступілі ў сваю гульню ў адносінах Беларусі

Цапкала: ЗША яшчэ не ўступілі ў сваю гульню ў адносінах Беларусі

Беларускі апазіцыянер, былы кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала выказаўся наконт уплыву ЗША на сітуацыю ў Беларусі. Ён лічыць, што "ЗША не ўступілі пакуль яшчэ ў сваю гульню ў адносінах Рэспублікі Беларусь". Уплыў Вашынгтона "вельмі моцна будзе залежыць ад таго, хто там пераможа",піша беларускі апазіцыйны палітык. Як вядома, 3 лістапада ў Злучаных Штатах праходзяць прэзідэнцкія выбары.

"У свеце на сённяшні дзень няма ніводнай краіны, якая б паспяхова развівалася і якая мела б з ЗША кепскія адносіны", — адзначае Цапкала. У Беларусі ў апошнія гады дачыненні з Вашынгтонам паляпшаліся, аднак прэзідэнцкія выбары ў нашай краіне ўсё змянілі. Афіцыйны Мінск і асабіста Аляксандр Лукашэнка неаднаразова абвінавачвалі ЗША ў кіраванні беларускімі пратэстамі.

Валерый Цапкала прызнае, што Расія застаецца для Беларусі "важным партнёрам". Але прыводзіць цікавае параўнанне: ВУП РФ крыху больш, чым ВУП амерыканскага штата Ілінойс ці крыху менш, чым ВУП штата Тэхас.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі