Чэргі на беларуска-польскай мяжы практычна рассмакталіся

Пусты памежны пераход

Пусты памежны пераход / Telegram

Чэргі на беларуска-польскай мяжы практычна рассмакталіся. Дарога з Мінска ў Варшаву на аўтамабілі сёння займае 12 гадзін. З іх (усяго) пяць гадзін вандроўнікам спатрэбіцца на тое, каб прайсці абедзве межы.

"Фантастыка па цяперашніх часах", — піша адзін з кіроўцаў у чаце, дзе абмяркоўваюць перасячэнне межаў Беларусі з краінамі Еўрасаюза. Іншыя расказваюць, што правялі на мяжы каля сямі гадзін. І гэта ўсё роўна няшмат у параўнанні з суткамі, якія даводзілася стаяць у зоне чакання ўсяго месяц таму.

У зваротным напрамку атрымліваецца яшчэ хутчэй. Раніцай у нядзелю, 6 кастрычніка, на мытны і памежны кантроль спачатку ў Тэрэспалі, а потым у Брэсце аўтамабілісты марнавалі ўсяго гадзіну.

Аўтобусы праходзяць мяжу павольней. У польскім напрамку на гэта сёння спатрэбіцца каля 11 гадзін, у беларускім — каля 6 гадзін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі