Цэлае міністэрства ў Варшаве эвакуявалі, калі туды прыйшоў беларус

Паліцыя на месцы здарэння ў Варшаве

Паліцыя на месцы здарэння ў Варшаве / PAP

У Варшаве 150 чалавек эвакуявалі з будынка Міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы. Гэта адбылося пасля таго, як туды прыйшоў грамадзянін Беларусі, перадае PAP. Мужчына паводзіўся спакойна, але меў пры сабе небяспечныя прадметы.

Інцыдэнт здарыўся каля 11-й гадзіны раніцы 16 ліпеня. З якой мэтай беларус прыйшоў у міністэрства — не ўдакладняецца.

Мужчына, які выклікаў пярэпалах, мае каля 40 гадоў. У яго сумцы выявілі газавы балончык, нож, тэлескапічную дубінку і, верагодна, сігнальную зброю. Сам беларус пры гэтым нікому не пагражаў, кажуць у паліцыі.

З будынка эвакуявалі прысутных, паліцыя ачапіла прылеглую тэрыторыю. Аўтамабілі перанакіравалі на суседнія вуліцы.

Каля 12-й гадзіны дня, як кажуць відавочцы, паліцыянты вывелі беларуса з будынка. Іншыя абставіны здарэння не паведамляюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі