Цэнтрвыбаркам сёння абвясціць канчатковыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў

Цэнтрвыбаркам сёння абвясціць канчатковыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў

Цэнтрвыбаркам сёння правядзе падагульняючае пасяджэнне, на якім агучыць канчатковыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Паводле апошніх абноўленых дадзеных, у выбарах паўдзельнічала 87,21% (6 млн 112 тысяч 364 чалавекі). Раней называлася лічба 87,22%.

За Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 83,47%, раней называлася лічба 83,49%. За Таццяну Караткевіч прагаласавалі 4,43% (было 4,42%) — дадаліся больш за паўтары тысячы галасоў. У Сяргея Гайдукевіча цяпер 3,31% галасоў, а было 3,32%. У Мікалая Улаховіча вынік застаўся ранейшым — 1,67%.

Адзначаецца, што супраць усіх кандыдатаў у прэзідэнты прагаласавалі 385 773 чалавекі. Раней называлася лічба больш за 390 тысяч. Несапраўднымі ЦВК прызнаў 48 756 бюлетэняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі