Зяленскі пахваліў афіцыйны Мінск за збітыя расійскія "шахеды"
Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі іранічна пахваліў рэжым Лукашэнкі і паставіў яго ў прыклад заходнім саюзнікам Украіны. Гэта адбылося на XX штогадовай сустрэчы Ялцінскай еўрапейскай стратэгіі.
Прэзідэнт Украіны крытыкаваў заходніх партнёраў за тое, што яны не збіваюць расійскія дроны нават тады, калі тыя залятаюць на іх тэрыторыю:
"Калі саюзнікі разам збіваюць ракеты, збіваюць дроны ў небе Блізкага Усходу, то чаму мы не маем аналагічнай пастановы аб сумесным збіванні расійскіх ракет, іранскіх "шахедаў" у небе Украіны? Прычым гэта не робіцца і тады, калі ракеты і дроны накіроўваюцца літаральна на тэрыторыю нашых суседзяў. І калі мы падымаем гэтае пытанне з нашымі партнёрамі — увесь час, дарэчы! — усе спрабуюць яго проста, калі шчыра, "загаварыць" і баяцца нават сказаць: "Мы працуем над гэтым". Нават гэтых слоў баяцца. І гэта праўда. І пакуль што толькі Беларусь адзначылася збіваннем расійскіх "шахедаў". Але я не думаў, што ў такім фармаце гэта будзе".
На пачатку верасня паведамлялася, што расійскі дрон разбіўся ў Латвіі, а два "шахеды" парушылі паветраную прастору Румыніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.