60-гадовую псіхалагiню будуць судзіць за садзейнічанне "экстрэмісцкай дзейнасці"

Наталля Варабей

Наталля Варабей / nashaniva.com

60‑гадовую псіхалагіню Наталлю Варабей будуць судзіць па артыкуле аб садзейнічанні "экстрэмісцкай дзейнасці". Пра гэта піша "Наша Ніва".

Наталля — псіхолаг са шматгадовым стажам. Яна скончыла біяфак БДУ. З 2011 года яна працавала ў сацыяльна-педагагічным цэнтры Савецкага раёна Мінска. Працавала ў розных сферах сваёй прафесіі - займалася дзецьмі з ДЦП, праводзіла псіхалагічную падрыхтоўку алімпіяднікаў, навучала педагогаў.

Калі менавіта была затрымана Наталля — невядома. Судзіць яе будуць у той жа час, што і некаторых іншых людзей, якіх у пачатку года затрымлівалі за дапамогу зняволеным, аднак сутнасць прад'яўленых ёй абвінавачанняў невядомая.

Справу Наталлі ў Мінскім гарадскім судзе 1 кастрычніка пачне разглядаць суддзя Святлана Макарэвіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі