Зборная Эстоніі па пляжным футболе адмовілася гуляць з беларусамі
Эстонцы на турніры ў Італіі
Зборная Эстоніі па пляжным футболе адмовілася гуляць з беларусамі, паведамляе sport.tv3.ee. Суперфінал Еўралігі праходзіць у Італіі. Зборныя Беларусі і Эстоніі мусілі сустрэцца ў пятніцу ў чвэрцьфінале. Эстонцы прынялі рашэнне на такі выпадак яшчэ раней, а цяпер яго пацвердзілі.
"Мы дамовіліся з камандай, што не будзем з ёй гуляць, — кажа брамнік зборнай Эстоніі Каспар Котэр. — Мы выходзім на поле, гучна спяваем нацыянальны гімн Эстоніі і затым пакідаем поле. Мы на 100% аднадушныя ў тым, што расійскім і беларускім спартсменам на дадзены момант не месца на спартыўных пляцоўках!".
У выніку беларусы аўтаматычна трапілі ў паўфінал і будуць чакаць вызначэння пераможцы ў пары Партугалія — Швейцарыя. Летась беларуская зборная заваявала бронзу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.