Чарговы гулец нацыянальнай зборнай стаў футбалістам брэсцкага "Дынама"
Кірыл Пячэнін падпісаў кантракт з брэсцкім "Дынама" / dynamo-brest.by
Брэсцкае "Дынама" абвясціла аб заключэнні кантракту з Кірылам Пячэніным, які разлічаны на два гады. Паведамленне з'явілася на афіцыйным сайце клуба 5 студзеня.
22-гадовы абаронца — выхаванец футбольнага клуба "Віцебск". Сваю кар'еру Пячэнін пачаў у якасці арандаванага гульца, выступаючы за "Оршу", а таксама за наваполацкі "Нафтан". Два папярэднія сезоны спартсмен лічыўся асноўным крайнім абаронцам "Віцебска". Толькі за 2019 год футбаліст згуляў у 29 матчах, правёў на полі больш за 2300 хвілін, а яшчэ набраў 2 + 4 ачкі па сістэме гол + пас. Хлопец дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў матчы супраць каманды Уэльса!
Нагадаем, што ФК "Дынама-Брэст" працягнуў супрацоўніцтва з Алегам Верацілам і Арцёмам Быкавым. Кантракт з клубам працягнулі абаронца Аляксандр Паўлавец, а таксама галкіпер Павел Паўлючэнка.
Яшчэ адным гульцом "Дынама" стаў 23-гадовы выхаванец ФК "Мінск" Яўген Шаўчэнка. У склад каманды ўліўся і албанскі паўабаронца Эліс Бакай, які раней гуляў за "Шахцёр".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.