"Чарнобыльскі шлях" пойдзе ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор

Мінгарвыканкам дазволіў правесці шэсце "Чарнобыльскі шлях" 26 красавіка ад Акадэміі навук да парка Дружбы народаў (плошча Бангалор). Збор удзельнікаў адбудзецца ў 18 гадзінаў. Адпаведны дазвол арганізатары атрымалі 20 красавіка, паведамляе БелаПАН. Арганізатары хацелі прайсці ад Акадэміі навук па праспекце Незалежнасці да Кастрычніцкай плошчы, каб правесці там мітынг. Аднак на прэс-канферэнцыі 19 красавіка яны заявілі, што згодзяцца на кампрамісны варыянт.

Паход да Чарнобыльскай капліцы ў парку Дружбы народаў яны прынялі як такі кампраміс. Каля капліцы ўдзельнікі акцыі памоліцца і ўскладуць кветкі. Мітынг ладзіцца не будзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі