“Чэлсі” і “Барселона” згулялі ўнічыю ў Лізе чэмпіёнаў (відэа)
Адбыліся два чарговыя матчы 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. “Чэлсі” і “Барселона” згулялі ўнічыю 1:1. Віліян трапным ударам здалёк у кут адкрыў лік на 62-й хвіліне, але на 75-й абаронцы англійскага клуба памыліліся, мяч перахапіў Ін’еста і аддаў дакладную перадачу на Месі, які не прамахнуўся. У іншым паядынку “Баварыя” разграміла ў Мюнхене “Бешыкташ” — 5:0. Па 2 галы на рахунку Мюлера і Левандоўскага, адзін забіў Коман. Матчы ў адказ пройдуць 14 сакавіка.
Яшчэ дзве гульні 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў адбудуцца 21 лютага, у іх сустрэнуцца данецкі “Шахцёр” і “Рома”, “Севілья” і “Манчэстар Юнайтэд”. Раней адбыліся наступныя матчы: “Базэль” — “Манчэстар Сіці” — 0:4, “Порту” — “Ліверпуль” — 0:5, “Рэал” — ПСЖ — 3:1, “Ювентус” — “Тотэнхэм” — 2:2.