Чэмпіянат Беларусі па футболе транслююць у дзясятку краін, у тым ліку і ў Індыі
Правы на трансляцыю чэмпіянату Беларусі па футболе набыў адзін з спартыўных тэлеканалаў Індыі, паведамляе by.tribuna.com. Цяпер беларускі футбол глядзяць у дзясятку краін — Украіне, Расіі, Ізраілі, Сербіі, Босніі і Герцагавіне, Харватыі, Славеніі, Чарнагорыі, Паўночнай Македоніі і ў згаданай Індыі. Дагэтуль замежныя вяшчальнікі правы на беларускае нацыянальнае футбольнае першынство не набывалі. Цяпер жа яго паказваюць сербскі Sport klub 1, расійскі "Матч ТВ", украінскі Sport 1, ізраільскі Sport 5.
Украінскае інтэрнэт-выданне FootballHub пасля набыцця правоў напісала: "Бомба! Мы пакажам вам адзіны чэмпіянат, які застаўся". І не мае рацыі. Акрамя беларускага, чэмпіянат па футболе з-за каранавіруса яшчэ не спынены ў Нікарагуа.
27 сакавіка стартуе другі тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе, адбудуцца два матчы. Брэсцкі "Рух" прыме сталічны "Энергетык-БДУ" (абедзьве каманды ў першым туры атрымалі сенсацыйныя перамогі), "Тарпеда-БелАЗ" — "Белшыну".
БОМБА
— FootballHub (@FootballHub_Ua) March 27, 2020
Ми покажемо вам єдиний чемпіонат, що залишився!
Всі НАЙЦІКАВІШЕ. Мілевський і Вернидуб. Динамо Брест і БАТЕ
Вже в цю суботу дивіться в прямому ефірі на youtube @FootballHub_Ua Чемпіонат Білорусі pic.twitter.com/3oSuA9dHnS
Расклад матчаў 2 тура #БВЛ2020
— АБФФ (@BelFootFeder) March 26, 2020
Matchday 2. Fixtures.
Анлайн відэатрансляцыі https://t.co/IPWu9nYRVI#ЛюбіСвойФутбол #БеларусбанкВышэйшаяЛіга pic.twitter.com/8ZPh5X7XgC
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.