Чэрачэнь: захаваць беларусаў як сям’ю — гэта галоўная нацыянальная ідэя сёння
5 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — старшыня партыі “Грамада” Сяргей Чэрачэнь.
Беларусы, як і любая іншая нацыя-сям’я, мараць пабудаваць сабе такую дзяржаву-дом, дзе было б утульна жыць, адкуль не хацелася б нікуды пераязджаць і дзе можна спакойна гадаваць дзяцей. Наш народ ідзе да гэтай мары не адно стагоддзе, і сёння мы мусім зрабіць усё, каб мара нашых продкаў нарэшце ажыццявілася, перакананы Сяргей Чэрачэнь.
Пра тое, якой мусіць быць гэта дзяржава-дом беларусаў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяргеем Чэрачнем.
Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.
Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.