Чыноўніцу з Рагачоўскага райвыканкама асудзілі за "распаўсюд экстрэмізму"
Рагачоўскі райвыканкам
У Рагачове пад суд па абвінавачанні ў "распаўсюдзе экстрэмізму" трапіла чыноўніца райвынканкама, заўважыла "Гомельская вясна".
Справу Ірыны Зыкавай — галоўнага спецыяліста аддзела жылёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Рагачоўскага райвыканкама разглядалі ў судзе 17 красавіка. Суддзя Ірына Прадун наклала адміністрацыйнае спагнанне, але якое менавіта — пакуль невядома.
Дарэчы, звесткі пра Ірыну Зыкаву знікла з сайта Рагачоўскага райвыканкама, а на яе месцы ўжо працуе іншая асоба.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.