Ці чакаць у Нью-Ёрку сустрэчы Ціханоўскай з Зяленскім?

Ціханоўская і Зяленскі ў Германіі

Ціханоўская і Зяленскі ў Германіі / 24tv.ua

Увечары 20 верасня на Генасамблееі ААН будзе ўручэнне ўзнагародаў, на якіх будуць прысутнічаць і Святлана Ціханоўская, і Уладзімір Зяленскі. Аднак афіцыйнай сустрэчы з ім не запланавана, кажа дарадца беларускага палітыка Франак Вячорка:

“Сёння яны будуць у адной зале. Ясна, што яны пабачаць адно аднаго, але ніякіх сустрэч не запланавана. І мы б таксама не хацелі, каб такая нефармальная сустрэча з Зяленскім адбылася ў абставінах, дзе ўсе мітусяцца. Гэта павінна быць нармальная сустрэча з размовай паводле спіса падрыхтаваных пытанняў. І такую сустрэчу мы рыхтуем, але анонсаў я не дам, бо Украіна вядзе вайну — у яе ёсць свае стратэгічныя інтарэсы. І Зяленскі не прыехаў бы сюды сустракацца з Ціханоўскай. Ён прыехаў заручыцца падтрымкай ААН. І наша задача — не дабівацца сустрэчы з Зяленскім, а падтрымаць тое, што ён робіць”.  

За тры гады пасля выбараў у Беларусі Уладзімір Зяленскі, у адрозненне ад іншых сусветных лідараў, так і не меў афіцыйных сустрэч са Святланай Ціханоўскай. На думку экспертаў, спачатку прычынай былі неасцярожныя словы беларускага палітыка пра Крым і “мудрага Пуціна”, а пазней — нежаданне Зяленскага лішні раз злаваць Лукашэнку падчас вайны.    

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі