Ці трэба ў Беларусі легалізаваць аднаполыя шлюбы: меркаванні кандыдатаў
Таццяна Караткевіч
“Гэта павінен вырашаць парламент, і грамадства да такога павінна быць гатовае. Пакуль што мы далёкія ад такога стану. Сёння перад намі стаіць вялікая колькасць праблем і гэтая, відавочна, далёка не першая”.
Сяргей Гайдукевіч
“Нам неабходна ўсё пакінуць так, як ёсць. Вось так, як на сённяшні дзень ёсць, так неабходна пакінуць. Чым больш мы пачнём на гэтую тэму размаўляць, чым больш мы пачнём гэтае пытанне, як кажуць, на вастрыні трымаць… Некаму гэта трэба, каб перад Еўропай павыдзёргвацца, некаму — для адваротнай прычыны. Некаму яшчэ для нечага. Не чапайце, і нічога дрэннага не будзе”.
Мікалай Улаховіч
“Я хоць і не люблю, калі мяне казаком прадстаўляюць, атаманам там. Але я сябе ўсё ж чалавекам прадстаўляю. Я лічу, што здароўе нацыі для мяне важнейшае. Нацыя павінна развівацца, павінны нараджацца дзеці. Я супраць гэтых аднаполых шлюбаў, канешне”.
Аляксандр Лукашэнка
“Не прымушайце нас у Беларусі ўводзіць аднаполыя шлюбы. Не будзе гэтага, прынамсі, у бліжэйшы час. Пакуль я прэзідэнт — дакладна. Не будзе тут галубізны, ружовых і іншых. Народ не хоча гэтага”.
Фота ЕРА