Ці ёсць яшчэ ў Беларусі інфармацыйны суверэнітэт — стрым з Быкоўскім

Паўлюк Быкоўскі / Еўрарадыё
Паўлюк Быкоўскі / Еўрарадыё

Напачатку 2022-га года беларуская прапаганда запэўнівала, што Захад звар'яцеў, і Расія не збіраецца нападаць на Украіну. Потым з усіх прасаў гучала, што Расія вымушана была напасці першай, бо ў іншым выпадку гэта б зрабіла Украіна. Затым нам распавядалі, якая Беларусь сердабольная і прымае бежанцаў. Ну а цяпер асноўны наратыў такі: мы падтрымліваем Расію але ў вайне не ўдзельнічаем. Пры чым, так падтрымліваем, што расійскае войска — наша, а Беларусь — ледзьве не Расія.

Ці застаўся яшчэ ў Беларусі інфармацыйны суверэнітэт? Ці ёсць розніца паміж тым, што робяць дзяржСМІ і ўмоўны "Спутнік"? Чаму беларуская прапаганда салідарызавалася з расійскай? Павел Усаў мае рацыю, калі кажа, што Лукашэнка больш не кантралюе беларускую прапаганду? 

Пра гэта ды іншае гутарым з аналітыкам праекта Media-IQ Паўлюком Быкоўскім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі