Ці захаваліся ў крыві беларусаў традыцыі рыцарства?
Заўважнымі ўдзельнікамі маршаў пратэсту былі хлопцы ў берэтах паветрана-дэсантных войскаў. Яны нібыта дэманстравалі, што і войска — з народам. Асабліва актыўныя з тых удзельнікаў пазней вымушаныя былі, як і дзясяткі тысяч іншых беларусаў, пакінуць краіну пад пагрозай крымінальнага пераследу за сваю грамадзянскую пазіцыю.
Чаму падчас пратэстаў 2020 года войска не стала на бок народа? Ці ёсць у сённяшніх умовах перспектывы ў забастоўкі? Традыцыі рыцарства — ці час для іх сёння? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае заснавальнік “Школкі жалезнага дрывасека” Сяргей Кедышка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.