Камала Харыс стала кандыдаткай у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі

Камала Харыс

Камала Харыс / AP

Віцэ-прэзідэнтка ЗША Камала Харыс набрала неабходную колькасць галасоў сваіх аднапартыйцаў і афіцыйна стала кандыдаткай у прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі, піша The Washington Post.

Віртуальнае галасаванне адбылося 2 жніўня. Удзел у ім прынялі каля 4000 дэлегатаў, вылучаных падчас праймерыз ад Дэмакратычнай партыі. За кандыдатуру Харыс выказаліся 3923 чалавекі (дастаткова было 1976 галасоў).

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША прызначаныя на 5 лістапада. Раней прэзідэнт Джо Байдэн зняўся з перадвыбарчай гонкі.

Аноўным канкурэнтам Харыс стане кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі