Вызвалены па абмене расіянін Рубцоў двойчы прыходзіў у НАУ па інтэрв'ю — Латушка

Павел Латушка

Павел Латушка / Euroradio

Іспанец Пабла Гансалес (ён жа расіянін Павел Рубцоў), якога 1 жніўны па абмене зняволеных перадалі ў Расію, двойчы прыходзіў у Народнае антыкрызіснае ўпраўленне браць інтэрв'ю. Пра гэта расказаў кіраўнік НАУ Павел Латушка.

"Гансалес як мінімум двойчы прыходзіў у офіс НАУ, каб узяць у мяне інтэрв'ю для іспанскіх выданняў. У якасці сведкі па гэтай крымінальнай справе ю даваў паказанні", прыводзіць "Позірк" словы палітыка.

Рубцоў працаваў у Польшчы да лютага 2022 года і называўся іспанскім журналістам расійскага паходжання Пабла Гансалесам. У СМІ пісалі, што Рубцова-Гансалеса затрымалі 28 лютага 2022 года па падазрэнні ў шпіянажы на карысць РФ.

Візіты Рубцова-Гансалеса, на думку Латушкі, сведчаць, з аднаго боку, пра "актыўнасць расійскіх спецслужбаў на тэрыторыі Еўрапейскага Саюза, а з другога боку, паказвае рэальнасць рызык і пагроз, якія ўзнікаюць для прадстаўнікоў дэмакратычных сіл".

Ён мяркуе, што гэты выпадак яшчэ раз пацвярджае неабходнасць узмацняць меры бяспекі для тых, хто змагаецца супраць рэжыму Лукашэнкі. "Рызыкі абсалютна рэальныя", — падкрэслівае Латушка.

Маштабны міжнародны абмен зняволенымі адбыўся 1 жніўня. У рамках яго былі вызваленыя расійскія палітвязні, замежнікі, асуджаныя ў Расіі, а таксама немец Рыка Крыгер, прысуджаны ў Беларусі да смяротнага пакарання. У абмен Масква атрымала расіян, асуджаных за шпіянаж у ЗША і краінах ЕС. Самы вядомы з іх — афіцэр ФСБ Вадзім Красікаў, асуджаны ў Германіі за палітычнае забойства на пажыццёвае зняволенне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі