Ці засталіся магчымасці дапамагаць рэпрэсаваным беларусам?
І падчас першай хвалі пандэміі COVID-19, і падчас рэпрэсій пасля выбараў 2020 года беларусы ўсяго свету прадэманстравалі ашаламляльны ўзровень узаемадапамогі і самаарганізацыі. Гэта так напалохала беларускі рэжым, што заснавальнікі фондаў салідарнасці былі прызнаныя злачынцамі і аб’яўленыя ў вышук. А ўсе каналы, па якіх ішла дапамога рэпрэсаваным, рэжым паспрабаваў перакрыць.
Ці засталася магчымасць дапамагаць беларусам, якія трапілі пад каток рэпрэсій за сваю пазіцыю? Ці ёсць сродкі для такой дапамогі і як яны размяркоўваюцца? Як фонд змяніў фармат сваёй працы? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік фонду BYSOL праваабаронца Андрэй Стрыжак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.