Ці здольная Вялікая сямёрка паўплываць на сітуацыю ў Беларусі — эфір

Франак Вячорка

Франак Вячорка / Еўрарадыё

Апошнім часам Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у шэрагу вельмі значных міжнародных сустрэч. На якія нават у ролі вонкавага назіральніка не быў запрошаны шмат хто з палітычных лідараў і актараў. У тым ліку (ці асабліва) Аляксандр Лукашэнка. Размова ідзе пра такія мерапрыемствы, як сустрэча Вялікай сямёркі, Канферэнцыя спікераў парламентаў Еўрапейскага саюза, Форум у Давосе і гэтак далей. Мерапрыемствы знакавыя, але крытыкі задаюцца пытаннем пра тое, якія практычныя вынікі ад удзелу ў іх…

Чаму запрашэнні на такія мерапрыемствы маюць вялікае значэнне, у чым яно і якія практычныя вынікі для беларусаў дае ўдзел у іх? Што неабходна мяняць у структуры беларускіх дэмсіл і як гэтага можна дамагчыся? Чым сёння рэальна могуць дапамагчы краіны Захаду беларускім дэмсілам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі