Ціханоўская сёння выступае на "заходняй дузе": Гродна, Слонім, Ваўкавыск
Мітынг Святланы Ціханоўскай ў Мінску / Reuters
Святлана Ціханоўскіая працягвае тур па захадзе Беларусі. Кандыдат у прэзідэнты, а таксама прадстаўніцы аб'яднанага штаба — Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала 1 жніўня сустрэнуцца з выбаршчыкамі ў Гродна.
Мерапрыемства запланавана на 12:00 у Каложскім парку. Акрамя Гродна сёння Ціханоўская плануе наведаць Ваўкавыск — сустрэча прызначына на 15:30 на аўтастаянцы каля набярэжнай па вуліцы Маркса і сустрэцца з людзьмі ў Слоніме на стадыёне "Дынама" ў 19:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.