Ціханоўскі ў лісце з-за кратаў згадвае пра Каліноўскага
Палітвязень Сяргей Ціханоўскі даслаў ліст на волю аднаму з падпісчыкаў канала "Краіна для жыцця". У ім ён два разы згадвае кіраўніка вызваленчага паўстання 1863-1864 гадоў Кастуся Каліноўскага.
"Характэрна, што ў мяне раней была такая самая прычоска, як у К[астуся] Каліноўскага, — цытуе ліст Ціханоўскага nn.by. — Але гэта, вядома, супадзенне. Яшчэ супадзенне, што паўстанне К[астуся] Каліноўскага пачалося ў Горках, дзе я нарадзіўся. І правай рукой быў у яго Ціханоўскі".
Сяргей Ціханоўскі не лічыць, што гэта супадзенне. "Родам ён быў адтуль жа, з Магілёўскай вобласці, адкуль мае родныя па бацьку", — піша палітвязень.
Ціханоўскі паведаміў, што за адзін раз яму перадалі 62 лісты з волі ад розных людзей.
Блогер Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца за кратамі з 29 траўня. Цяпер ён у СІЗА на № 1 на Валадарскага ў Мінску. Яго абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу, а сярод іх — "арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяння, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.