Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцтвам Чэхіі
Пётр Павел і Святлана Ціханоўская
Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцтвам Чэхіі. Ключавой тэмай дыялогу з прэзідэнтам Чэхіі Пятром Паўлам стала выцягванне Беларусі з вайны. Гаворка ішла пра сітуацыю ў нашай краіне, пра палітвязняў, жорсткія ўмовы ў турмах, пра неабходнасць "шматбаковага ціску на рэжым", паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.
Святлана Ціханоўская ўручыла Пятру Паўлу крыж добрасуседства.
Ціханоўская таксама сустрэлася з міністрам замежных справаў Янам Ліпаўскім, прэзідэнтам чэшскага Сенату Мілашам Выстрчылам і спікеркай парламента Маркетай Пекаравай Адамавай.
Разам з міністрам замежных справаў Чэхіі Святлана Ціханоўская ўрачыста адкрыла Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай рэспубліцы. Кіраўніцай Офіса прызначана Крысціна Шыянок, адна з лідарак беларускай супольнасці ў Чэхіі. Па словах Ціханоўскай, з'яўленне Офіса адкрывае новую старонку ў супрацоўніцтве Чэхіі з дэмакратычнай Беларуссю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.