Ціханоўская: у крытычны момант мы выступім адзінай сілай з усіх франтоў

Святлана Ціханоўская / https://www.facebook.com/S.Tsikhanouskaya/
Святлана Ціханоўская / https://www.facebook.com/S.Tsikhanouskaya/

Святлана Ціханоўская дала вялікае інтэрв'ю "Украінскай праўдзе". У ім яна акрэсліла пазіцыю па падтрымцы Украіны, па дачыненнях з украінскай уладай, з добраахвотнікамі, распавяла пра сітуацыю з рэпрэсіямі ў Беларусі і выказалася пра перспектывы яе вызвалення.

"Вораг жа ў нас адзін, — кажа Ціханоўская. — І беларуская дэмакратычная супольнасць, беларусы змагаюцца не толькі супраць рэжыму, але ўжо і супраць расійскай акупацыі... Цяпер у нашым Аб'яднаным пераходным кабінеце з'явілася такое крыло, скажам так, ваенная абарона. Але гэта не гаворыць пра тое, што мы вайной пойдзем на Беларусь і будзем змагацца. У нас таксама няма ні арміі, ні зброі — чым ваяваць? Няма ў нас такіх магчымасцяў, улічваючы, што тысячы расійскіх салдат дагэтуль знаходзяцца ў Беларусі і яны будуць гатовыя абараняць Лукашэнку".

Пры гэтым "цяпер шмат мужчын праходзяць вайсковую падрыхтоўку". "Гэта ўсё стварае стрэс для рэжыму, яны разумеюць, што адбываецца, — працягвае Святлана Ціханоўская. — ...Наша задача цяпер рыхтавацца да моманту, калі мы адчуем слабасць Лукашэнкі. Ён ужо слабы, але той крытычны момант, каб мы выступілі адзінай сілай з усіх франтоў, яшчэ не надышоў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі