Ціханоўская звярнулася да Зяленскага і ўкраінскага народа
Святлана Ціханоўская / twitter.com/Tsihanouskaya
Святлана Ціханоўская звярнулася да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і ўкраінскага народа. "Мы прапануем збудаваць альянс з дэмакратычнай Беларуссю... Я веру, што Расія атрымае паразу, а Украіна адновіць сваю тэрытарыяльную цэласнасць і абароніць незалежнасць. Беларусы ўвесь гэты час будуць з народам Украіны", — заявіла кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.
Ціханоўская падкрэслівае, што "беларусы — гэта не Лукашэнка", а "Лукашэнка — ганьба маёй краіны". Яна кажа ў звароце, што беларусы не просяць змагацца замест сябе: "Мы прапануем Украіне і ўкраінскаму народу збудаваць альянс з дэмакратычнай Беларуссю. Абʼяднаны Пераходны Кабінет гатовы да супрацы з Украінай і ўсталявання дыпламатычных і палітычных адносінаў. Мы гатовыя дзейнічаць разам з Украінай".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.