Cілавікі зладзілі "маскі-шоу" на мінскай "хіміі"
Мінская "хімія" / Яндэкс
18 траўня ў папраўчай установе адкрытага тыпу №55 ("хімія") у Мінску адбылася жорсткая паглыбленая праверка асуджаных, паведамляюць праваабаронцы.
З чым былі звязаныя "маскі-шоу", праваабаронцы не ведаюць. Паведамляецца, што за дзень да гэтага "хімікаў" не выпусцілі на работы.
Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманы мінімум адзін асуджаны.
У мінскай "хіміі" №55 утрымліваецца не менш за 27 асуджаных палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.