Ціманоўская вырашыла змяніць спартыўнае грамадзянства. Як гэта адбываецца?

Крысціны Ціманоўская / прэс-служба БФЛА​
Крысціны Ціманоўская / прэс-служба БФЛА​

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская 19 жніўня заявіла пра рашэнне змяніць спартыўнае грамадзянства і выступаць на спаборніцтвах за зборную Польшчы.

Ці так гэта проста? Расказваем, як праходзіць працэдура пераходу ў зборную іншай краіны і хто яшчэ з беларускіх спартсменаў вырашыў выступаць пад новым сцягам.

Тры гады "каранціну"
 

— Умовы змены спартыўнага грамадзянства — гэта каранцін, які звычайна доўжыцца тры гады. Але мы будзем прасіць, каб для мяне яго скарацілі, таму што даволі неадназначная сітуацыя, — так каментуе свае планы Крысціна Ціманоўская.

Працэс змены спартыўнага грамадзянства ў цэлым досыць складаны. Спачатку трэба атрымаць згоду на змену зборнай ад спецыяльнага міжнароднага органа — World Athletics Nationality Review Panel.

Ён збіраецца некалькі разоў на год і зацвярджае пераход спартсменаў з адной каманды ў іншую. Ці не зацвярджае.

Пры станоўчым рашэнні надыходзіць "каранцін". Звычайна спартсмены чакаюць тры гады перад тым, як пачаць выступаць на спаборніцтвах пад іншым сцягам.

World Athletics зацвердзіла, што любы спартсмен, старэйшы за 20 гадоў, можа змяніць краіну толькі адзін раз, пры гэтым пераход доўжыцца мінімум тры гады, а сам лёгкаатлет павінен даказаць, што краіна, якую ён хоча прадстаўляць, прапанавала яму грамадзянства і ўсе звязаныя з ім правы.

Але Ціманоўская спадзяецца на скарачэнне трохгадовага каранціну. Гэта магчыма, бо кожная справа аб пераходзе камісіяй разглядаецца індывідуальна.

World Athletics мае права па сваім меркаванні адмаўляцца або змяняць патрабаванні правілаў пераходу ў асаблівых абставінах. Ціманоўская можа прэтэндаваць на ўдзел у Алімпіядзе-2024 у Парыжы пад польскім сцягам.

Хто яшчэ з беларускіх спартсменаў змяніў сцяг?
 

Тимановская решила сменить спортивное гражданство. Как это происходит?
Дар'я Блашко / Youtube

Біятланістка Дар'я Блашко адмовілася трэніравацца з рэзервовай камандай зборнай Беларусі летам 2017-га і вырашыла змяніць спартыўнае грамадзянства на ўкраінскае. "Яе не ўключылі ў склад беларускай зборнай, не было нармальнай фінансавай падтрымкі, таму яна вырашыла шукаць сабе прыстанішча ў іншым месцы. Яны з трэнерам звярнуліся да нас з просьбай пра змену грамадзянства, мы яе разгледзелі і прынялі рашэнне", — так каментаваў змену спартыўнага грамадзянства Блашко кіраўнік федэрацыі біятлона Украіны. Выступаць за зборную Украіны на этапах Кубка свету Блашко змагла толькі з сакавіка 2019 года.

Праз канфлікт у зборнай Беларусі вымушаны быў змяніць спартыўнае грамадзянства бронзавы прызёр Алімпіяды-1998 біятланіст Аляксей Айдараў. З 2006 года на спаборніцтвах ён прадстаўляў Украіну.

Беларуская плыўчыха, чэмпіёнка свету-2003 Алена Попчанка ў свой час не змагла дамовіцца з беларускай федэрацыяй пра атрыманне кантракта яе французскім трэнерам і будучым мужам Фрэдэрыкам Верню. Выступаючы за Францыю, Попчанка заваявала некалькі медалёў чэмпіянатаў свету і Еўропы.

Тимановская решила сменить спортивное гражданство. Как это происходит?
Андрэй Стась / rsport.ria.ru

Капітан беларускай зборнай на чэмпіянаце свету — 2017 хакеіст Андрэй Стась нечакана адмовіўся ад выступаў за каманду летам 2017 года. Спартсмен вырашыў выступаць у омскім "Авангардзе". Такога ўчынку Стася на радзіме многія не зразумелі. Хакеіст дагэтуль публічна не растлумачыў свайго рашэння.

Фрыстайлісты брат і сястра Цімафей і Асоль Слівец выступалі за Беларусь на трох Алімпіядах. Аднак у 2011 годзе сям'я Слівец вырашыла змяніць спартыўнае грамадзянства і праз час стала выступаць за зборную Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі