Coca-Cola дала тлумачэнні наконт карты Расіі з Крымам
Кампанія Coca-Cola патлумачыла з’яўленне на сваёй афіцыйнай старонцы ў сацыяльнай сетцы Вконтакте карты Расіі з Крымскай паўвыспай. Як паведамляе ўкраінскі тэлеканал ТСН, у адказ на запыт журналістаў у цэнтральны офіс Coca-Cola заявіла, што публікацыя карты была ініцыятывай расійскага прадстаўніцтва.
“Каманда расійскай Coca-Cola выкарыстала стылізаваную карту Расіі як частку каляднай кампаніі. Агенцтва, якое распрацоўвала карту, пазней унесла змены без нашага ведама і ўзгаднення”, — цытуе ТСН адказ Coca-Cola.
Напярэдадні новага года кампанія апублікавала на сваёй старонцы Вконтакте карту Расіі без Крымскай паўвыспы. Таксама на ёй адсутнічалі Курыльскія выспы і Калінінградская вобласць. Гэта выклікала незадаволенасць некаторых карыстальнікаў сацыяльнай сеткі.
Праз некалькі гадзінаў у пабліку з’явілася абноўленая карта, ужо з Крымам. Пры гэтым адміністрацыя старонцы прыносіла прабачэнні недакладнасці.
Абноўлены варыянт карты з анексаваным Расіяй Крымам выклікаў незадаволенасць ужо ва Украіне. Палітыкі і грамадскія дзеячы выступілі з заклікамі байкатаваць прадукцыю кампаніі. І хоць украінскае прадстаўніцтва Coca-Cola прынесла прабачэнні, інцыдэнт не быў вычарпаны.
Тым часам скандальны пост з картай Расіі быў выдалены са старонцы Вконтакте, інфармуе ВВС.