Coca-Cola прынесла Украіне афіцыйныя прабачэнні за карту Расіі з Крымам

Coca-Cola прынесла Украіне афіцыйныя прабачэнні за карту Расіі з Крымам

Кампанія Coca-Cola прынесла афіцыйныя прабачэнні за публікацыю ў сацыяльных сетках карты, у якой Крым уключаны ў склад Расіі. Ліст з прабачэннямі ад імя старэйшага віцэ-прэзідэнта кампаніі Coca-Cola Клайда Тагла быў накіраваны амбасадару Украіны ў ЗША Валерыю Чаламу.

У лісце адзначаецца, што карту падрыхтавала старонняе агенцтва без ведама і ўзгаднення з кампаніяй. Таксама Coca-Cola запэўніла, што ўкраінскі рынак з’яўляецца для яе адным з ключавых і нагадала пра шматлікія сацыяльныя праекты, развіццём якіх яна займаецца ва Украіне.

Карта Расіі з уключаным у склад краіны Крымам была апублікаваная ў рамках навагодняй кампаніі Coca-Cola у сацыяльных сетках. Першапачаткова на гэтай карце не было Калінінградскай вобласці, Курыльскіх выспаў і Крыма. Пасля кампанія апублікавала выпраўлены варыянт карты, на якой з’явіўся Крым. Гэта выклікала абурэння сярод украінскіх палітыкаў і грамадскіх дзеячаў, якія заклікалі байкатаваць прадукцыю Coca-Cola, пішуць замежныя СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі