ЦВК: малдаване прагаласавалі за Еўропу, але будзе другі тур

Мая Санду падчас прэзідэнтскіх выбараў у Малдове

Мая Санду падчас прэзідэнтскіх выбараў у Малдове / NewsMaker

Дзеючая прэзідэнтка Малдовы Мая Санду перамагла ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў. Яна набрала 42,45% галасоў. Яе бліжэйшы канкурэнт Аляксандр Стаяногла атрымаў 25,98% галасоў. 3-га лістапада яны сустрэнуцца ў другім туры.

ЦВК краіны таксама агучыла данныя наконт рэферэндума аб еўраінтэграцыі. За ўваходжанне Малдовы ў Еўрасаюз прагаласавалі 50,46% выбарцаў. Супраць — 49,54%. Мая Санду ўжо заявіла, што ў Канстытуцыю краіны будуць унесеныя папраўкі, якія тычацца інтэграцыі з ЕС. 

Раней прэзідэнтка Малдовы і еўрапейскія лідары абвінавацілі Расію ва ўмяшальніцтве ў выбары. У Расіі гэта адмаўляюць.

Нашы калегі з самага ўплывовага малдаўскага выдання Ziarul de Gardă правялі расследванне, якое даказвае незаконныя дзеянні Масквы падачас прэзідэнтскай гонкі ў Малдове. Яго можна паглядзець тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі