Цяжарную мінчанку за пратэсты асудзілі на два гады "хатняй хіміі"

Суд / Суд / Еўрарадыё

Суд / Еўрарадыё

Суд Ленінскага раёна Мінска прысудзіў Юліі Каралёвай два гады "хатняй хіміі" па абвінавачанні ў "дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342 КК). Суддзя Юлія Інчына вынесла прысуд яшчэ 27 сакавіка, але вядома пра яго стала толькі цяпер, пішуць праваабаронцы "Вясны".

Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў "Маршы герояў" 13 верасня 2020 года ў Мінску і выхадзе на праезную частку. У судовай пастанове гаворыцца, што яна несла на плячах бел-чырвона-белы сцяг і паказвала рукою знак "V". На судзе Каралёва сказала, што на праезную частку выходзіла са знаёмымі, каб сфатаграфавацца.

Апазналі яе па фатаздымку з акцыі пратэсту і з дапамогай звестак мабільнага аператара пра тэлефонныя злучэнні яе абаненцкага нумара.

У пастанове суда гаворыцца, быццам жанчына паведаміла асабістыя даныя іншых удзельнікаў Маршу, якія былі разам з ёю на фотаздымку. Яе адвакат прасіў улічыць гэты факт і змякчыць пакаранне. Але суд адмовіў, заявіўшы, што Каралёва "ўказала толькі абставіны здзейсненага ёю злачынства".

Да суда мінчанка была пад закладам у 185 00 рублёў.

Паведамляецца, што Юлія Каралёва мае вышэйшую адукацыю, працуе дырэктаркай таварыства з абмежаванай адказнасцю. У яе ёсць непаўналетняе дзіця. На момант суда жанчына была цяжарнай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі