Дадаеў адмаўляе, што ўдзельнічаў у забойстве Нямцова
Раней следства заяўляла, што ён адзіны, хто прызнаў сваю віну.
Заур Дадаеў, падазраваны ў забойстве расійскага апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова, заявіў праваабаронцам, што не прызнае сябе вінаватым. Як вядома, раней следства заяўляла, што ён адзіны, хто прызнаў сваю віну. З Дадаевым у следчым ізалятары "Лефортава" сустракаліся члены Грамадскай назіральнай камісіі.
Па словах былога афіцэра ўнутраных войскаў (яго звольнілі на наступны дзень пасля забойства Нямцова) Заура Дадаева, яго вымусілі даць паказанні з прызнаннем віны ў абмен на вызваленне таварыша — Руслана Юсупава. Ён кажа, што спадзяваўся сказаць "усю праўду" на судзе, але суддзя не даў яму слова.
СМІ: верагодны арганізатар забойства Нямцова — маёр Руслан, пра яго ведае Пуцін
Як інфармуе ВВС, Дадаеў паскардзіўся на жорсткае абыходжанне, паказаў сляды на целе ад кайданкаў, ланцугоў. "Увесь час крычалі: "Ты забіў Нямцова?". Я адказваў, што не", — казаў праваабаронцам падазраваны.
Дадаеў быў звольнены з МУС на наступны дзень пасля забойства Нямцова
Члены Грамадскай назіральнай камісіі запатрабавалі правесці ў СІЗА праверку, арганізаваць Дадаеву медагляд і судовую медэкспертызу.
Меркаваныя забойцы Нямцова сачылі за ім задоўга да трагедыі ў Парыжы (фота)
Нагадаем, што па справе забойства 55-гадовага Барыса Нямцова арыштаваныя Заур Дадаеў (былы намеснік камандзіра батальёна "Поўначы"), Анзор Губашаў, яго брат Шагід Губашаў, Тамерлан Эскерханаў, Хамзат Бахаеў. Яшчэ адзін баец "Поўначы" Беслан Шаванаў падарваў сябе гранатай падчас спробы арышту. Напярэдадні з'явілася інфармацыя пра затрыманне яшчэ 2 чалавек.
Фота: АР, ria.ru