Плошча Нямцова і алея Паліткоўскай з’явяцца ў Празе

Плошча Нямцова і алея Паліткоўскай з’явяцца ў Празе

Улады Прагі плануюць назваць плошчу каля расійскага пасольства ў Чэхіі ў гонар палітыка Барыса Нямцова, піша выданне aktualne.cz. Апазіцыйны палітык быў забіты ў лютым 2015 года ў цэнтры Масквы. Замоўцы забойства дагэтуль невядомы.

Пад петыцыяй за плошчу ў гонар Барыса Нямцова падпісаліся больш за 4, 5 жыхароў Прагі. Цырымонію адкрыцця каля расійскага пасольства ўлады планюуць правесці 24 лютага. 

Плошча Нямцова і алея Паліткоўскай з’явяцца ў Празе
Ганна Паліткоўская

Кіраўніцтва Прагі таксама адзначае, што алеі ў парку “Stromovka” побач з пасольствам Расіі могуць даць імя аглядальніка “Новай газеты” Ганны Паліткоўскай. Журналістку застрэлілі ў кастрычніку 2006 года ў пад’езде свайго дома.  

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі