У цэнтры Масквы прайшла акцыя памяці Барыса Нямцова

У цэнтры Масквы прайшла акцыя памяці Барыса Нямцова

27 лютага ў цэнтры Масквы па Бульварным коле прайшла акцыя памяці Барыса Нямцова, вядомага расійскага апазіцыйнага палітыка, якога год таму застрэлілі недалёка ад Крамля. Ва ўзгодненым з уладамі маршы паўдзельнічалі тысячы людзей (паліцыя заявіла пра 7,5 тысячы чалавек, па іншых звестках — больш за 20 тысяч). Людзі неслі расцяжкі "Забіты за свабоду", "За Расію без Пуціна", "Расія будзе свабоднай", "Далоў палітычныя рэпрэсіі", партрэты Барыса Нямцова. На чале калоны ішлі Міхаіл Касьянаў, Ілья Яшын, Дзмітрый Гудкоў, Уладзімір Кара-Мурза-малодшы, Уладзімір Мілаў.

Жалобныя мерапрыемствы прайшлі сёння і ў іншых гарадах Расіі. На іх сабралася ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх соцень чалавек. Толькі ў Санкт-Пецярбурзе памяць Нямцова ўшанавалі тысячы людзей. Падрабязна пра акцыі гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі