Уладзімір Зяленскі атрымаў прэмію Барыса Нямцова за смеласць

Уладзімір Зяленскі / Anadolu Agency
Уладзімір Зяленскі / Anadolu Agency

Уладзімір Зяленскі стаў лаўрэатам штогадовай прэміі фонду Барыса Нямцова "за смеласць у адстойванні дэмакратычных каштоўнасцяў".

Звычайна прэмію ўручалі грамадзянам Расіі. Але сёлета ўсё змянілася і на прэмію былі намінаваныя менавіта грамадзяне Украіны. Сярод іх — лідар гурта "Акіян Эльзы" Святаслаў Вакарчук, мэр Кіева Віталь Клічко, дарадца офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч і іншыя. У выніку галасавання заснавальнікаў і Рады фонду перамог прэзідэнт Украіны.

“Мы даем прэмію не за мінулае і не за будучыню. Мы даем прэмію за тое, што чалавек зрабіў тут і цяпер, сёлета. А тут і цяпер Уладзімір Зяленскі застаўся ў Кіеве і вырашыў абараняць сваю радзіму разам са сваім народам. Ён праявіў. мужнасць. У гэтыя хвіліны яго словы пра тое, што яму не патрэбная эвакуацыя, а трэба ўзбраенне, — гэта і ёсць квінтэсенцыя яго неверагоднай мужнасці.

Самае галоўнае, што ніхто ад яго такога не чакаў. Усе неяк не вельмі сур'ёзна ставіліся да Зяленскага. Я думаю, што нават Уладзімір Пуцін быў, мякка скажам, здзіўлены тым, што Зяленскі аказаўся мужным чалавекам, і на дадзены момант гэта лідар свабоднага свету”, — патлумачыла перамогу Зяленскага “Медузе” заснавальніца фонду Жана Нямцова.

У розныя гады лаўрэатамі прэміі Барыса Нямцова станавіліся палітыкі Аляксей Навальны і Леў Шлосберг, грамадзянскія актывісты Канстанцін Котаў, Ільдар Дадзін і іншыя.

Памер прэміі складае 10 тысяч еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі