Беларуская апазіцыя ўшанавала памяць Барыса Нямцова (фота)
Беларускія апазіцыянеры 27 лютага ўшанавалі памяць расійскага палітыка Барыса Нямцова, якога забілі роўна год таму ў цэнтры Масквы. Прыкладна паўтара дзясятка чалавек прыйшлі да расійскай амбасады ў Мінску, дзе ўсклалі кветкі і запалілі свечкі.
Як паведамляе БелаПАН, у акцыі ўзялі ўдзел прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, а таксама шэрагу іншых рухаў, у тым ліку сябры “Еўрапейскай Беларусі”.
За прысутнымі назіралі людзі ў цывільным і здымалі акцыю на камеру. Пра затрыманні ці іншыя інцыдэнты не паведамляецца.