Даклінічныя выпрабаванні беларускай вакцыны ад COVID-19 пачнуць з 1 снежня

Даклінічныя выпрабаванні беларускай вакцыны ад COVID-19 пачнуць з 1 снежня

1 снежня пачнуцца даклінічныя выпрабаванні беларускай вакцыны ад COVID-19. Пра гэта заявіў кіраўнік Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.
 
Праца па вытворчасці вакцыны, па яго словах, ідзе паспяхова. Пад Віцебскам цяпер фармуецца вытворчы ўчастак.

"Вакцына будзе не вектарная. Яна будзе створаная па класічнай тэхналогіі, таму будзе больш лёгкай для ўспрыняцця арганізмам", — заявіў Субоцін.

Новы завод па вытворчасці гэтай вакцыны па поўным цыкле будуецца на прадпрыемстве "БелВітуніфарм". Прычым вырабляць на ім можна будзе не толькі антыкавідныя вакцыны, дадаў чыноўнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі