#дамаудобнаявбыту: "А боршч гэтак жа класна варыш, як кіруеш матацыклам?"

#дамаудобнаявбыту: "А боршч гэтак жа класна варыш, як кіруеш матацыклам?"

У межах флэшмоба "Дама, удобная в быту" ў сацсетках апублікаваныя дзясяткі гісторый аб гендарным дысбалансе ў Беларусі. Гэта гісторыі пра ролю сучаснай жанчыны ў грамадстве, няроўнасць, нянавісць і дыскрымінацыю. Флэшмоб падобны на #metoo і #янебаюсьсказаць.

Сам выраз "Дама, удобная в быту" ўзяты з поста аглядальніка газеты “СБ. Беларусь сегодня” Дзмітрыя Крата. Ён назваў так сваіх калег — рэдактарак незалежных медыяў, якія на той час былі затрыманымі па справе аб нелегальным доступе да платнай навінавай стужкі інфармагенцтва “БелТА”.

Не ўсе кажуць пра несправядлівасць у дачыненні да жанчын. Нехта выкарыстоўвае хэштэг #дамаудобнаявбыту, каб распавесці, што мы ўсе нарадзіліся няроўнымі, і нічога з гэтым не зрабіць. Іншыя пішуць пра нянавісць да жанчын з боку саміх жанчын. І думкі пра тое, што ўвогуле, не жанчын зараз шкадаваць трэба, а мужчын, бо менавіта яны ўвесь час нешта некаму павінныя, таксама сустракаюцца.

Мы сабралі для вас некалькі ўражлівых гісторый, распаведзеных з хэштэгам #дамаудобнаявбыту.

Марыя Малевіч распавядае, што яна настолькі зручная ў побыце, што з 19 гадоў цалкам забяспечвае сябе:

А вось Кацярына Пацёмкіна лічыць, што не жанчын зараз шкадаваць трэба. А мужчын. А жанчыны часам паводзяць сябе як падлеткі.

“Адзіная каштоўнасць у жыцці — свабода”. Так пра сябе кажа Валерыя Крамянецкая. Для яе важна быць сабой, рабіць тое, што трэба, гаварыць тое, што лічыць патрэбным. І не азірацца на тое, ці не груба гэта для жанчыны:

Алена Дзінман распавядае, што амаль ніколі не сутыкалася з дыскрымінацыяй. Ёй пашанцавала з бацькамі і з атачэннем. Але і ў яе “былі выпадкі”:

Наста Касцюгова часта чула (і нават сама лавіла сябе на думцы), што ўсе гэтыя гісторыі пра дыскрымінацыю — ныццё. Аднак цяпер яна мяркуе па-іншаму. Цяпер яна лічыць, нават калі ты моцная і з характарам, гэта не ратуе ад махрыстага сексізму. Гэта проста дапаможа выпрацаваць да яго ўстойлівы імунітэт:

Наталля Лопан расказала пра “пекла”, якое ў яе пачалося на працы, калі яна зацяжарыла:

Ганна Шутава падзялілася, што яна сто адсоткаў #дамаудобнаявбыту. Так яе мама навучыла. І заклала, што мужчына заўсёды павінен быць накормлены, а ложкі засланыя чыстай бялізнай.

Вераніка Грышкова прызнаецца, што яна дама, бясконца зручная ў побыце. Гатаваць, прыбіраць, закладваць бялізну ў пральню — гэтыя абавязкі яна ўзваліла на сябе сама — ніхто не прасіў. Аднак гэта толькі дома.

Наталля Ашэка падзялілася сваімі гісторыямі пра дыскрымінацыю сярод аўтамабілістаў і матацыклістаў.

Воля Давыдзік лічыць, што апісаныя выпадкі дыскрымінацыі на працы звязаныя з адсутнасцю ў нашых працоўных адносінах і свядомасці людзей межаў паміж публічнай прасторай і прыватным:

Мэта праекта #дамаудобнаявбыту — крытычнае асэнсаванне сітуацыі няроўнасці жанчын і мужчын у беларускім грамадстве. Яна існуе на розных узроўнях: ад моўнага (калі адны сацыяльныя суб'екты дазваляюць сабе ў дачыненні да іншых выказванні з серыі "малпа з гранатай", ці "зручная ў побыце дама") да эканамічнага (калі ёсць розніца ў заробках мужчын і жанчын на адных і тых жа пазіцыях).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі