"Данбас" прыме ўдзел у Кубку Беларусі па хакеі

"Данбас" прыме ўдзел у Кубку Беларусі па хакеі

Федэрацыя хакея Беларусі агучыла склад удзельнікаў і даты правядзення чарговага розыгрышу Кубка Салея (Кубка Беларусі). Спаборніцтвы пройдуць з 5 жніўня ў двух незалежных групах. У групу "А" ўвайшлі 8 камандаў: шэсць наймацнейшых клубаў мінулага сезону — "Нёман" (Гродна), "Юнацтва" (Мінск), "Шахцёр" (Салігорск), "Маладзечна-2018" (ранейшае "Дынама-Маладзечна"), "Гомель", "Металург" (Жлобін), маладзёжная зборная Беларусі і ўкраінскі клуб "Данбас". Апошні выступіць на пазаконкурснай аснове, яго хатняй арэнай будзе "Бабруйск-Арэна".

Удзельнікі гэтай групы правядуць аднакругавы турнір. Дзве лепшыя каманды 24 жніўня згуляюць фінальны матч.

У групу "Б" трапілі 7 камандаў — "Ліда", "Хімік" (Наваполацк), "Магілёў", "Віцебск", "Брэст", юнацкая зборная Беларусі і "Лакаматыў" (Орша). Апошнія дзве каманды выступяць па-за конкурсам. Удзельнікі групы "Б" не змагаюцца за галоўны прыз Кубка Салея, іх задача — выйграць пуцёўку ў наймацнейшую васьмёрку экстралігі на бліжэйшы сезон.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі