Данбаскія сепаратысты назвалі дату абмену палоннымі

Данбаскія сепаратысты назвалі дату абмену палоннымі

Кіраўнік так званай "ДНР" Аляксандр Захарчанка паведаміў, што абмен палоннымі з Украінай адбудзецца 27 снежня паводле формулы "306 на 74", інфармуе hromadske.ua.

Сваю заяву Захарчанка зрабіў пасля сустрэчы з маскоўскім патрыярхам Кірылам. На гэтай сустрэчы прысутнічалі таксама ўкраінскі палітык і бізнэсовец Віктар Медзвядчук і кіраўнік так званай "ЛНР" Леанід Пасечнік.

Віктар Медзвядчук заявіў, што дамоўленасць наконт часу і месца абмену палоннымі дасягнутая. Па яго словах, гэта быў завяршальны этап перамоваў.

Раней прадстаўніца Украіны ў Трохбаковай кантактнай групе Ірына Герашчанка казала, што баевікі ўнеслі ў спісы на абмен новыя імёны, што вядзе да зрыву працэсу. Па яе словах, сярод 152 закладнікаў на Данбасе ёсць журналісты, валанцёры, падлеткі і дзевяць жанчын.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі