Дар'я Навумава заваявала для Беларусі першы медаль Алімпіяды ў Рыа

Дар'я Навумава заваявала для Беларусі першы медаль Алімпіяды ў Рыа

Дар'я Навумава заваявала для Беларусі першы медаль Алімпіяды ў Рыа — срэбра! Цяжкаатлетка паказала вынік 258 кг (116+142) і саступіла толькі прадстаўніцы Паўночнай Карэі Лім Джон Сім, у якой было 274 кг (121+153). На трэцім месцы іспанка Лідзія Валенцін Перэс — 257 кг (116+141).

Навумавай 20 гадоў. Яна — ураджэнка Бабруйска. Выступае ў вагавай катэгорыі да 75 кілаграмаў. Дагэтуль найлепшым дасягненнем Дар'і было 5-е месца на чэмпіянаце свету 2015 года.

Дар'я Навумава заваявала для Беларусі першы медаль Алімпіяды ў Рыа
Фота: БЕЛТА
Дар'я Навумава заваявала для Беларусі першы медаль Алімпіяды ў Рыа

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі