Даўно не спявалі "Шчучыншчыну"? Спяваем разам!
Нібата маланка, уварвалася ў хіт-парады беларускай эстрады спявачка Алена Жалудок са сваёй завадной і запамінальнай песняй пра адзін з кавалачкаў нашага “лапіка зямлі” пад назвай Беларусь — Шчучыншчыну. Песня так і называецца “Шчучыншчына”.
Адкуль узялася на нашай сцэне Алена Жалудок і хто яе прадзюсіруе? Чым жыве беларуская глыбінка апроч пасяўной-уборачнай? Адказваюць “Чыноўнікі ў шэрых касцюмах” — Сяргей Мікалаевіч і Мікалай Сяргеевіч. Ну і як жа без хіта ўсіх часоў і народаў у выкананні Алены Жалудок!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.