Дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту ў Беларусі за месяц вырас у дзесяць разоў
За травень дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту павялічыўся ў дзесяць разоў. Гэта вынікае са статыстыкі, апублікаванай Міністэрствам фінансаў.
За студзень-травень даходы беларускага бюджэту склалі 11 мільярдаў рублёў (38,5% удакладненага гадавога плана), а выдаткі — 12 мільярдаў рублёў (36,5%). Такім чынам, за першыя пяць месяцаў года дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту склаў 1 мільярд рублёў.
Пры гэтым за студзень-красавік даходы бюджэту склалі 9,7 мільярда рублёў (33,9% удакладненага гадавога плана), а выдаткі — 9,8 мільярда рублёў (29,9%). Дэфіцыт бюджэту складаў 0,1 мільярда рублёў.
Такім чынам, за травень дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту вырас з 0,1 да 1 мільярда рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.