Дэмограф: Аборты не ўплываюць на нараджальнасць

Дэмограф: Аборты не ўплываюць на нараджальнасць

У 2016 годзе у Беларусі было зроблена 27467 абортаў. Гэта на 1804 аборты менш, чым у 2015 годзе. Прычым, у Гродзенскай вобласці летась і пазалетась аборты рабілі аднолькавую колькасць разоў ― 2537. Найвялікшая колькасць перарыванняў цяжарнасці на колькасць родаў ― 100 на 32,6 зафіксаваная ў Віцебскай вобласці, а ў сярэднім па краіне ў 2016 годзе на 100 родаў прыпадаюць 23 аборты.


На думку загадчыцы сектара сацыяльна-дэмаграфічнай палітыкі Інстытута эканомікі НАН, дэмографа Анастасіі Бабровай, колькасць абортаў не ўплывае на агульную дэмаграфічную сітуацыю ў Беларусі. Наадварот, іх забарона можа прывесці да горшых наступстваў у нараджальнасці:


"Я катэгарычна супраць забароны абортаў, бо гэта ўсё адно будуць рабіць. Але ў жудасных умовах, што прывядзе да мацярынскай смяротнасці і невядома якіх наступстваў для нараджальнасці. На дэмаграфічную сітуацыю аборты не ўплываюць. Згодна з апытаннямі, моладзь цяпер ставіць на першае месца сям'ю. То бок, ёсць надзея на тое, што калі для моладзі сям'я будзе каштоўнасцю, гэта адаб'ецца на нараджальнасці".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі