Дэсант Дзедаў Марозаў у Віцебску (відэа)

Дэсант Дзедаў Марозаў у Віцебску (відэа)

Раніцай 18 снежня ў Віцебску адбыўся дэсант Дзедаў Марозаў. Ратавальнікі спускаліся з дапамогай альпінісцкага рыштунку з даху дзіцячай абласной клінічнай бальніцы і праз вокны віншавалі хлопчыкаў і дзяўчынак з надыходзячымі святамі. Таксама Дзед Мароз і Снягурка выкарысталі пад'ёмнік, каб павіншаваць маленькіх пацыентаў. А пасля яны прайшліся з падарункамі па палатах бальніцы.

Відэа з'явілася ў сацсетках газеты "Беларусь сегодня".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі