У Гродне ў траншэі адкапалі мужчыну, якога засыпала зямлёй
Супрацоўнікі МНС адкапалі пацярпелага
У Гродне ў траншэі адкапалі мужчыну, якога засыпала зямлёй. Ён знаходзіўся на глыбіні каля 3 метраў, быў у свядомасці і "падаваў гукавыя сігналы". Як паведамляюць ратавальнікі, здарэнне адбылося ў сераду на падворку прыватнага дома па Сямейнай вуліцы. Бацька пацярпелага расказаў, што сын займаўся землянымі работамі па пракладцы дрэнажу, знаходзіўся ў траншэі. У нейкі момант адбылося абвальванне грунту і мужчыну засыпала зямлёй.
Супрацоўнікі МНС адкапалі пацярпелага і перадалі яго медыкам. Мужчына знаходзіцца ў цяжкім стане.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.