ДФР: у дачыненні Івана Краўцова, які выехаў ва Украіну, распачалі справу

ДФР: у дачыненні Івана Краўцова, які выехаў ва Украіну, распачалі справу

У дачыненні выканаўчага сакратара Каардынацыйнай рады Івана Краўцова, які нядаўна выехаў ва Украіну, у Беларусі распачалі крымінальную справу, паведамляе sb.by са спасылкай на прадстаўніка Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Арцёма Дунько. Сцвярджаецца, што яго падазраюць у "крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі". Нібыта, Краўцоў і яго кампанія скрала грошы ў Мінскага гадзіннікавага завода. І гэта выкрыў ДФР.

Пра Краўцова пішуць, што ён "уцёк ва Украіну" і што ў яго справе няма ніякай палітыкі. Як вядома, сам Краўцоў на прэс-канферэнцыі ў Кіеве (яе ён праводзіў разам з прэс-сакратаром Каардынацыйнай рады Антонам Раднянковым) згадваў пра тое, што ў Мінску пасля затрымання яму пагражалі крымінальнай адказнасцю, дэманстравалі нейкія дакументы, якія нібыта пацвярджалі яго "супрацьзаконную дзейнасць" па месцах ранейшай працы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі